Выйшаў у свет першы нумар часопіса «Кропелька» - адзінага ў Беларусі выдання для дзяцей малодшага школьнага ўзросту па асновах радыяцыйнай бяспекі.
Часопіс - «дзіця» філіяла «Беларускае аддзяленне Расійска-беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» РНДУП «Інстытут радыялогіі». Створаны ён па даручэнні Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь.
Часопіс будзе ў зразумелых дзецям катэгорыях вучыць навыкам бяспечнага пражывання на пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторыях, садзейнічаць фарміраванню ў школьнікаў радыёлагічнай культуры.
Матэрыялы «Кропелькі»закліканы ліквідаваць недахоп ведаў у дзяцей па радыяцыйнай бяспецы, замінаць стварэнню стэрэатыпаў пра ўплыў радыяцыі на чалавека і навакольнае асяроддзе, а таксама дапамагчы сфарміраваць у дзяцей правільнае ўяўленне пра экалагічную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Часопіс можа паспрыяць выкананню яшчэ адной важнай задачы - развіццю адэкватнага ўспрымання таго, што атамная энергетыка развіваецца ва ўсім свеце і ў Беларусі.
[3]На працягу паўгода часопіс быў пілотным праектам, які ацанілі апытаннем каля 800 чытачоў. Большасць з іх былі малодшыя школьнікі. «Кропельку» ацэньвалі кабінеты радыяцыйнай бяспекі, цэнтры доступу да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ-цэнтры), а таксама спецыялісты сістэмы адукацыі пацярпелых раёнаў і эксперты ў галіне распрацоўкі вучэбна-метадычных і інфармацыйна-асветніцкіх матэрыялаў радыеэкалагічнай накіраванасці. Праект атрымаў падтрымку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З часопісу дзеці даведаюцца пра цікавыя факты з вобласці радыялогіі у простай і гульнявой форме. На старонках часопіса есць міні-слоўнік, які растлумачвае спецыяльныя тэрміны, альбо складаныя паняцці. Падагульніць атрыманыя веды дапамогуць рэбусы і крыжаванкі, у якіх увага дзяцей ў чарговы раз будзе сканцэнтравана на важных тэмах.
[4]Часопіс «Кропелька», які выходзіць на перыядычнай аснове, можа стаць не толькі пазнавальным часопісам для дзяцей, але і метадычнай падмогай для выкладчыкаў пачатковых і сярэдніх школ, кабінетаў радыяцыйнай бяспекі раенаў, якія адраджаюцца пасля чарнобыльскай катастрофы.
Каб паглядзець сайт часопісу, націсніце на гэтую спасылку [5]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/09/Журнал-4.jpg
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/09/Журнал-6.jpg
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/09/Журнал-13.jpg
[5] http://rbic.by/index.php?option=com_content&view=article&id=861:-lr-&catid=53:news08&Itemid=96