21-22 верасня прадпрыемствы Мінска і сталічнай вобласці распачалі сезон кірмашоў «Шчодрая восень-2013», які завершаць арганізацыі Магілёўшчыны ажно 26-27 кастрычніка. Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінсельгасхарч разам з Мінскім гарвыканкамам і выканаўчымі камітэтамі ўсіх шасці абласцей.
Наведнікам прапануюць айчынныя агародніну і садавіну, гатовую прадукцыю раслінаводства, свініну, ялавічыну, мяса птушкі, мясныя і малочныя прадукты і паўфабрыкаты, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы. У продажы таксама жывая сажалкавая рыба і прадукты з яе. Разам з сельскагаспадарчымі вытворцамі, мяса- і малочнаперапрацоўчымі арганізацыямі, арганізацыямі мукамольна-крупяной, кандытарскай і хлебапякарнай галін у выставе-кірмашы бяруць удзел нарыхтоўчыя арганізацыі Белкаапсаюза, арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання. Наведнікі змогуць паспытаць юшку, прыгатаваную на ваенна-палявой кухні, свініну на ражне, шашлык, бліны, узяць удзел у культурна-забаўляльнай праграме. Для інвалідаў і ветэранаў арганізаваная бясплатная дастаўка набытай на кірмашы сельскагаспадарчай прадукцыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/minselgasharch
[5] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-shchodraya-vosen-2013
[6] https://zviazda.by/be/tags/minski-garvykankamam-i-vykanauchy-kamitet