На Віцебшчыне адбылося абласное свята-конкурс выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сонечны свет для ўсіх».
Арганізаваў мерапрыемства Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Сярод іншага ў насычанай святочнай праграме была і экскурсія па музею-сядзібе Рэпіна «Здраўнёва».
Работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада «Віцязь» дапамаглі інвалідам цікава правесці час на прыродзе. Выратавальнікамі была прадастаўлена ваенна-палявая палатка, у якой для людзей, якія могуць рухацца толькі ў калясцы, устанавілі мультымедыйнае абсталяванне — для правядзення віртуальнай экскурсіі па музеі. Работнікі «Віцязя» таксама дапамагалі дзяўчатам-краязнаўцам арганізаваць правядзенне дэгустацыі прадукцыі віцебскіх прадпрыемстваў. І разам з удзельнікамі свята-конкурсу, дапамагаючы ім, выратавальнікі гулялі ў кракет, серсо і дартс.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/regiyony