Аўтар будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Крамарэнка атрымаў ад Беларускага саюза архітэктараў прыз "Дойлід Беларусі".
Архітэктара ўзнагародзілі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця X Нацыянальнага фестывалю архітэктуры "Мінск-2013» .
Прыз прысуджаецца найбольш вядомым архітэктарам, якія пакідаюць у Беларусі свае лепшыя пабудовы. Раней ім былі ўзнагароджаны Юрый Грыгор'еў, Яраслаў Ліневіч, Рыгор Сысоеў, Юрый Градаў, Леанід Левін, Леў Пагарэлаў і іншыя. Намінацыя "Дойлід Беларусі" існуе ўжо 8 гадоў.
Традыцыйна прыз уручаецца на Нацыянальным фестывалі архітэктуры, які праводзіцца ў Беларусі з 1999 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/leanid-levin
[3] https://zviazda.by/be/tags/viktar-kramarenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryz-doylid-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-grygoreu
[6] https://zviazda.by/be/tags/yaraslau-linevich
[7] https://zviazda.by/be/tags/rygor-sysoeu
[8] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-gradau
[9] https://zviazda.by/be/tags/leu-pagarelau