«Языльская дзясятка» запальвае «зоркі»
У Старых Дарогах 28 верасня стартуе ХХVІ Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка», прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Пераможцы і прызёры (на ўсіх дыстанцыях і ва ўсіх узроставых групах) будуць узнагароджаны прызамі, медалямі і дыпломамі. А пераможцы (10 жанчын і 10 мужчын) у абсалютным першынстве атрымаюць грашовыя прызы. За першае месца — па 6 млн рублёў, у намінацыі «Карпаратыўны забег» — за першае і другое месцы па 2 млн рублёў.
Дадам, гісторыя фестывалю пачынаецца з 1988 года, калі ў вёсцы Языль на Старадарожчыне прайшоў звычайны лёгкаатлетычны прабег. За гэты час «Языльская дзясятка» пераўтварылася ў сапраўднае свята, якое кожны год запальвае новыя «зоркі» на небасхіле айчыннага спартыўнага алімпу. Кола ўдзельнікаў фестывалю штогод пашыраецца, прыцягваючы ўсё больш замежных гасцей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/sport-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/staryya-darogi
[5] https://zviazda.by/be/tags/hhvi-nacyyanalny-festyval-begu-yazylskaya-dzyasyatka