Пенсіянеры ў Мінску ў Дзень пажылых людзей атрымаюць скідкі на бытавыя паслугі. З поўным пералікам арганізацый, якія прадастаўляюць скідкі, можна азнаёміцца на сайце Упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама.
Беларусь учора выканала свае абавязацельствы па крэдыце стэнд-бай Міжнароднага валютнага фонду і ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн СДР, што эквівалентна $83,9 млн.
Абласны суботнік пройдзе на Міншчыне 12 кастрычніка з удзелам усіх арганізацый і насельніцтва рэгіёна.
Крыніцай масавага атручэння дзяцей у школах Мазыра былі глазураваныя сыркі. Пры гэтым тэрмін годнасці сыркоў не выклікаў пытанняў.
«Белавія» адновіць выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет у кастрычніку. З 18 кастрычніка плануецца пачаць палёты ў Хургаду, а з 20 кастрычніка — у Шарм-эль-Шэйх.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro