А ўначы — да мінус 2
Гэтымі днямі надвор'е ў Беларусі пагоршыць даволі халодная і вільготная паветраная маса, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Таму ў аўторак чакаецца невялікі дождж, а часам магчымы мокры снег. Максімальная тэмпература паветра ўдзень — 5-11 цяпла. У сераду і чацвер тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў скандынаўскага антыцыклону. У выніку будзе пераважна без ападкаў, а ўначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да мінус 4 градусаў, толькі месцамі — 1-4 цяпла. І ўдзень будзе сапраўды холадна, калі максімальная тэмпература будзе вагацца ад плюс 4 да 11 градусаў. Не прагназуюцца ападкі і ў пятніцу, толькі ўдзень на ўсходзе краіны магчымы невялікія дажджы. Уначы і раніцай туман. Тэмпература паветра ўначы знізіцца да 0-мінус 5 градусаў. Удзень чакаецца ўжо плюс 6-13 градусаў. Паводле папярэдніх разлікаў айчынных сіноптыкаў, у апошнія дні тыдня ў нашай краіне павінна крыху пацяплець. Праўда, гэтае пацяпленне не будзе моцным. А мы чакаем бабінага лета...
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas