У кастрычніку ў кожным раёне Міншчыны пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пажылым людзям. У праграме таксама сустрэчы кіраўнікоў раёнаў з прадстаўнікамі ветэранскіх арганізацый, грамадскіх фарміраванняў.
Усяго ў цэнтральным рэгіёне пражывае звыш 344 тысяч пажылых людзей (24% ад агульнай колькасці насельніцтва). Колькасць асоб, якія «выйшлі» з працаздольнага ўзросту, на Міншчыне, зрэшты, як і ў краіне, пастаянна ўзрастае.
Важнейшая частка дзяржаўнай падтрымкі — пенсіі. Па лініі сацыяльнай абароны іх атрымліваюць больш за 384 тыс. чалавек (29% насельніцтва). Сёння сярэдні памер пенсіі — 2,1 млн рублёў, пенсіі па ўзросце — 2,2 млн рублёў, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны — адпаведна 3,2 і 3,7 млн рублёў.
Пажылыя грамадзяне карыстаюцца разнастайнымі відамі матэрыяльнай дапамогі. Сёлета бясплатна забяспечаны гароднінай і бульбай 2076 чалавек, 14 тыс. аказана дапамога ў апрацоўцы прысядзібных участкаў, а амаль 12 тыс. — ва ўборцы ўраджаю.
У вобласці працуюць 23 тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На ўліку ў іх звыш 138 тыс. пажылых і інвалідаў, у тым ліку 24 тыс. абслугоўваюцца на даму. Як паказала практыка, такая форма найбольш прагрэсіўная не толькі з маральна-псіхалагічнага боку, але і ў шмат разоў танней, чым пражыванне ў дамах-інтэрнатах. Акрамя таго, пастаянна развіваюцца і новыя віды паслуг: «санаторый на даму», «патранатная сям'я», дамы сезоннага і дзённага знаходжання, «хуткая сацыяльная дапамога», «інтэрнэт-кафэ», «сацыяльная дача», «сацыяльнае таксі» і іншыя.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/socyum
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhylyya-lyudzi
[5] https://zviazda.by/be/tags/veterany