53-гадовы жыхар вёскі Раманавічы, калі выцягваў вядро са звычайнага вясковага калодзежа, выпадкова ўпусціў туды мабільны тэлефон. Мужчына вырашыў самастойна дастаць гаджэт і па металічным ланцугу спусціўся на глыбіню каля 20 метраў. Дарэчы, узровень вады ў калодзежы складаў усяго 20 сантыметраў. Выбрацца назад аналагічным чынам аказалася не так проста. Выратавальнікі пры дапамозе альпінісцкага рыштунку дасталі мужчыну з калодзежа і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, нягледзячы на супраціўленне грамадзяніна. Фізічных траўмаў у вяскоўца не знойдзена.
Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота МНС.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/10/8-341.jpg
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-ramanavichy
[6] https://zviazda.by/be/tags/telefon