Напрыканцы верасня ў раёне вёскі Кісялёўка, што пад Смаленскам, пачалося будаўніцтва жылога комплексу, які будзе створаны беларускімі спецыялістамі. Праектам прадугледжваецца ўзвядзенне трынаццаці дзесяціпавярховых дамоў, а таксама будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.
Узводзіць жылы комплекс у Смаленску будуць спецыялісты Віцебскага домабудаўнічага камбіната. Кіраўніцтва міністэрства адзначае, што на гэтым прадпрыемстве нядаўна завяршылася мадэрнізацыя.
Распрацоўка спецыяльнага праекта «Беларускі квартал» ажыццяўлялася лепшымі спецыялістамі «Белдзяржпраекта». Гэты праект, які ўяўляе сабой камплект чарцяжоў і дакументацыі ўніверсальнага комплексу забудовы, пазіцыянуецца як своеасаблівы экспартны брэнд беларускіх будаўнікоў. «Беларускі квартал» — вядомы па архітэктурным абліччы, асаблівы па тэхналогіях узвядзення, тэрмінах рэалізацыі і даступным кошце жылы комплекс.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro