Сёлета за 8 месяцаў аб'ём перавозак грузаў унутраным водным транспартам склаў 2,9 млн тон, або 121,4% да аналагічнага перыяду летась, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Мінтранса.
Было падлічана, што за гэты перыяд сёлета было перавезена каля 172 тысяч пасажыраў. Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал арганізацый унутранага воднага транспарту ў студзені—жніўні склаў 20 млрд рублёў. У адпаведнасці з графікам працягваецца будаўніцтва суднаходнага шлюза «Залуззе» Днепра-Бугскага канала.
Сяргей КУРКАЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro