Сумесная заява прэзiдэнтаў Расii Уладзiмiра Пуцiна i Арменii Сержа Саргсяна аб далучэннi Арменii да Мытнага саюза для многiх зацiкаўленых асоб стала «раптоўнай нечаканасцю». Мiж iншым, нiчога такога сенсацыйнага гэты акт армянскай мiжнароднай палiтыкi не ўяўляе — хутчэй, наадварот, здзiўляе тое, што Арменiя дагэтуль не далучылася да краiн — удзельнiц «мытнай тройкi». Зыходзячы з сiтуацыi сучаснага iснавання армянскай дзяржавы, iншага геапалiтычнага выбару яе кiраўнiцтва зрабiць проста не магло.
Адзiная магчымасць
Безумоўна, сярод дзяржаў Мытнага саюза асноўным партнёрам Арменii выглядае Расiя. Важнасць стратэгiчнага саюзу з Расiяй у сiстэме мiжнародных прыярытэтаў Арменii цяжка пераацанiць. Асобныя армянскiя i незалежныя аналiтыкi мяркуюць, што сам факт суверэннага развiцця армянскай дзяржавы магчымы толькi пры ўмове вайскова-палiтычнай падтрымкi з боку Расiйскай Федэрацыi. Нагадаем, што Арменiя знаходзiцца ў сiтуацыi фактычнай эканамiчнай блакады i пастаяннай ваеннай пагрозы з боку Азербайджана i Турцыi, з якiмi мае нявырашаныя пытаннi вакол статусу непрызнанай рэспублiкi Нагорны Карабах, а таксама канфлiкт вакол адмовы турэцкага кiраўнiцтва прызнаць факт генацыду армянскага народа i анексii часткi армянскай тэрыторыi, што ажыццяўлялася ўладамi Асманскай iмперыi ў першай чвэрцi ХХ стагоддзя.
Як у вайсковым, так i ў эканамiчным плане багатыя Турцыя i Азербайджан маюць пэўныя перавагi перад невялiкай армянскай дзяржавай, што не валодае значнымi запасамi карысных выкапняў i матэрыяльнымi сродкамi, таму, нягледзячы на асабiстыя якасцi армянскiх вайскоўцаў, наўрад цi гэта краiна мае магчымасць самастойна адстаяць уласную суб'ектнасць у варожым акружэннi.
У гэтых умовах, адразу пасля распаду СССР, афiцыйным Ерэванам быў узяты курс на стварэнне вайскова-палiтычнага саюзу з Расiяй як гарантыi незалежнасцi. Так, Арменiя з'яўляецца адной з краiн — удзельнiц АДКБ, у горадзе Гюмры знаходзiцца расiйская вайсковая база, дзе размешчана каля 5 тысяч вайскоўцаў, памежныя часткi ФСБ Расii ажыццяўляюць ахову армянскай дзяржаўнай мяжы.
Звышважнай з'яўляецца таксама роля Расii ў фармiраваннi армянскай эканомiкi: акрамя энергетычнай залежнасцi, iснуе пэўная залежнасць ад Расii як асноўнага напрамку мiграцыйных патокаў — з 13 мiльёнаў армян каля 10 мiльёнаў знаходзiцца па-за межамi радзiмы, у тым лiку значная частка працуе ў Расiйскай Федэрацыi. Прытым прыбыткi ад працоўных мiгрантаў, занятых у Расii, штогод складаюць суму, блiзкую да дзяржаўнага бюджэту Арменii. Гэтак жа значнай з'яўляецца прысутнасць расiйскага бiзнесу ў жыццяздольных сектарах армянскай прамысловасцi i сферы паслуг. Да прыкладу, важнейшая транспартная артэрыя краiны — Паўднёва-Каўказская чыгунка з'яўляецца «дачкой» Расiйскай чыгункi. Падобная сiтуацыя склалася i ў iншых прыбытковых сферах армянскай эканомiкi.
Такiм чынам, выбар армянскага кiраўнiцтва на карысць далучэння да Мытнага саюза з'яўляецца не толькi адзiна магчымым i неабходным, але i цалкам апраўданым як з вайскова-палiтычных, так i эканамiчных прычын.
Небяспечная логiка супрацьстаяння
У такой сiтуацыi з беларускага пункту гледжання цiкава выглядае не сам факт далучэння Арменii да МС, але тыя дыпламатычныя дэкларацыi i каментарыi, што з'явiлiся ў iнфармацыйнай прасторы пасля гэтага кроку афiцыйнага Ерэвана. Справа ў тым, што ў мiжнароднай палiтыцы Арменiя заўжды карысталася так званым «камплiментарным прынцыпам», што дазваляў выбудоўваць канструктыўныя адносiны з рознымi дзяржавамi i наднацыянальнымi блокамi, нават пры наяўнасцi ў iх супрацьлеглых пазiцый у дачыненнi адзiн да аднаго. Такая знешнепалiтычная лiнiя з'яўляецца цалкам адэкватнай мiжнароднаму становiшчу Арменii, якая знаходзiцца ў несяброўскiм акружэннi i проста не можа сабе дазволiць пашыраць зону канфлiктнасцi.
Яшчэ вясной 2013 года Арменiя паведамiла аб намеры падпiсаць дагавор аб асацыяцыi i зоне свабоднага гандлю з Еўрапейскiм саюзам. Пры гэтым адэпты iдэi еўраiнтэграцыi як з армянскага, так i з еўрапейскага боку не бачылi факт вайскова-палiтычнага саюза Арменii i Расii ў якасцi перашкоды гэтаму кроку. Доўгi час нiякiх негатыўных заяў адносна «камплiментарнай палiтыкi» Ерэвана не было не толькi з боку ЕС, але i Расii ды iншых дзяржаў, схiльных да еўразiйскай iнтэграцыi. Наадварот, Арменiя працягвала актыўнае супрацоўнiцтва ў СНД i АДКБ: вясной 2013 года ў Ерэване ўрачыста прайшоў Еўразiйскi моладзевы форум, а затым адбыўся вiзiт Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi.
8 жнiўня 2013 года падчас вiзiту ў Расiю армянскага лiдара Сержа Саргсяна на сумеснай прэс-канферэнцыi прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн адзначыў: «Мы абмеркавалi iнтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы i прынялi рашэнне аб стварэннi сумеснай камiсii, што вызначыць, як можна прымянiць апошнiя дамовы ў рамках Мытнага саюза Расii, Казахстана, Беларусi адносна Арменii». Такiм чынам, вiдавочна, што выбар на карысць удзелу ў Мытным саюзе быў зроблены армянскiм кiраўнiцтвам задоўга да 3 верасня i з'яўляўся вынiкам шэрагу паслядоўных дыпламатычных дзеянняў i мiжнародных мерапрыемстваў, а не «раптоўнай сенсацыяй», як тое падалося асобным палiтолагам i журналiстам.
Гэтак жа ясна, што падобны выбар у вачах армянскай элiты не супярэчыў намеру заключыць партнёрскiя дамоўленасцi з Еўрапейскiм саюзам. Аднак пасля афiцыйнага паведамлення аб намеры Арменii далучыцца да Мытнага саюза курс на еўраiнтэграцыю аказаўся фактычна звернуты. Кiраўнiцтва Еўрапейскага саюза вуснамi камiсара па пытаннях пашырэння i палiтыкi добрасуседства Штэфана Фюле заявiла аб адмове ад планаў заключэння дамоўленасцяў з Арменiяй.
У гэты час у расiйскiх сродках масавай iнфармацыi пачаўся парад гучных i не зусiм карэктных заяў розных экспертаў i палiтолагаў аб тым, як «армянам па-бацькоўску патлумачылi палiтыку партыi». Склалася ўражанне, што далучэнне да Мытнага саюза з'яўляецца не суверэнным крокам армянскай дзяржавы, якi падтрымлiвае каля 70% насельнiцтва, а вынiкам цiску з боку Расiйскай Федэрацыi, якi «вымусiў Арменiю адмовiцца ад супрацы з ЕС на карысць Мытнага саюза». Мiж iншым, як вiдаць з заяў еўрапейскага кiраўнiцтва, не Арменiя пад цiскам Расii адмовiлася ад асацыяцыi з ЕС, а менавiта Еўрапейскi саюз адмовiўся ад далейшага ўзаемадзеяння з Арменiяй у сувязi з курсам афiцыйнага Ерэвана на далучэнне да Мытнага саюза.
Такая логiка супрацьстаяння, калi мiжнароднымi элiтамi на словах дэкларуецца схiльнасць да стварэння адзiнай Еўропы i глабальнага рынку ад Атлантыкi да Цiхага акiяна, а на практыцы дзяржавы аказваюцца перад выбарам «альбо—альбо», павiнна быць улiчана ў беларускай мiжнароднай палiтыцы. Бо менавiта дзякуючы падобнаму антаганiзму роднасных народаў заходняй i ўсходняй частак еўрапейскай цывiлiзацыi Беларусь неаднаразова аказвалася ў якасцi арэны крывавых войнаў i канфлiктаў. Рэспублiка Беларусь, як нiякая iншая краiна ў Еўропе, зацiкаўлена ў лiквiдацыi супярэчнасцяў на прасторах Еўразii i ў мiрным суiснаваннi ды супрацоўнiцтве мiж асобнымi дзяржавамi i геапалiтычнымi блокамi. Мiж iншым, менавiта такое бачанне ляжыць у аснове мiратворчай мiсii беларускай дыпламатыi на постсавецкай прасторы, i з гэтых пазiцый трэба разглядаць заявы беларускага кiраўнiцтва аб тым, што наша краiна гатова аказаць усю неабходную дапамогу Арменii на шляху далучэння да Мытнага саюза.
Аляксандр ШПАКОЎСКI
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/10/23-8.jpg