У адным з гаражоў у Гомелі позна вечарам адбылася трагедыя. Дапамагчы разабрацца з падвескай гаспадары Cіtroen Xantіa запрасілі суседа. 34-гадовы мужчына падчас рамонту машыны выкарыстоўваў толькі дамкрат, без усякіх іншых страховачных прылад.
Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, іншамарка ў момант знаходжання грамадзяніна пад аўто звалілася на яго. Выратавальнікі дасталі пацярпелага з-пад машыны і перадалі яго медыкам, але тыя праз некалькі хвілін канстатавалі смерць мужчыны.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni