За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, дасягненні ў галіне адукацыі, мастацтва і культуры Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод заслужаных людзей краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны загадчык нейрахірургічнага аддзела РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Арнольд Смеяновіч.
Артыст, вядучы майстар сцэны Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Барыс Барысёнак і першы прарэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова Міхаіл Вішнеўскі адзначаны ордэнам Францыска Скарыны.
Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны 35 чалавек.
Загадчыца філіяла і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валянціна Афанасенка і Людміла Навумава адзначаны медалём Францыска Скарыны. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены мастак-графік Уладзімір Васюк, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Тарас Паражняк, член грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кампазітараў» Рыгор Сурус, дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў Анатоль Собаль, артыст-вакаліст (саліст) Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Ганна Сцепанкова. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны таксама настаўнік фізікі мінскай гімназіі №29 Генадзь Кемброўскі, загадчык кафедры гастраэнтэралогіі і нутрыцыялогіі БелМАПА Юрый Марахоўскі, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова Леанід Старавойтаў, дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Фінскі.
Ганаровае званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прысвоена дырыжору Ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя росы» Аляксандру Аўрукевічу, артысту, вядучаму майстру сцэны Брэсцкага тэатра лялек Івану Герасевічу, вядучаму майстру сцэны тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Аляксандру Кашпераву.
Ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь прысвоена мастаку-жывапісцу Валерыю Шкарубу, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь — кіраўніку заслужанага аматарскага калектыву ансамбля танца «Равеснік» Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў Таццяне Семчанка.
Дырэктару мінскай гімназіі №22 Ларысе Адашкевіч прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь», загадчыцы кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК і транспарце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Пелагеі Папкоўскай і загадчыку кафедры беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова Васілю Рагаўцову прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki