Cамае складанае фінансавае становішча назіраецца ў рыбалоўстве, а вось арганізацыі аховы здароўя імкнуцца да самаакупляльнасці.
Прынамсі, як паведамілі рэдакцыі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, летась колькасць стратных арганізацый у нашай краіне павялічылася амаль удвая.
Спецыялістамі было падлічана, што па выніках 2013 года стратнымі былі 752 арганізацыі, ці 9,1% ад іх агульнай колькасці (за 2012 — 426 арганізацый, ці 5,2%). Сума чыстай страты такіх слабых прадпрыемстваў летась склала ажно 8,8 трлн рублёў, або ў 2,6 раза больш, чым за 2012 год. Больш за ўсё стратных арганізацый (удзельная вага да агульнай колькасці) прыпадае на сферу рыбалоўства і рыбаводства — 57,9%. У прамысловасці доля прадпрыемстваў, якія працуюць з мінусам, складае 16,4%. Нават па лініі абслугоўвання (гасцініцы і рэстараны) было зафіксавана 10,7% стратных арганізацый. Увогуле адсутнічаюць стратныя структуры ў сферы фінансавай дзейнасці, а па ўстановах аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг удзельная вага стратных прадпрыемстваў складае толькі 2,2%. Асобна эксперты Белстата адзначаюць, што больш за 22% ад усіх стратных арганізацый маюць сталічную «прапіску».
Сяргей КУРКАЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/finansavae-stanovishcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/rybaloustva
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet-1