Дарагія суайчыннікі!
Паважаныя воіны і ветэраны
Узброеных Сіл!
Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята стала сапраўды народным. Яно сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, мужнасць і сілу духу людзей у пагонах, якія стаяць на варце міру і бяспекі роднай краіны.
У гэтым годзе, калі адзначаецца 70-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, мы адчуваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі нашу незалежнасць. Іх подзвіг — прыклад для новых пакаленняў абаронцаў Радзімы.
Салдаты і афіцэры Узброеных Сіл з гонарам прадаўжаюць слаўныя традыцыі герояў-вызваліцеляў, забяспечваючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы.
Выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто ўносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі.
Жадаю вам здароўя, міру, шчасця і поспехаў на службе і ў працы на карысць Айчыны.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/aficyyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-abaroncau-aychyny-i-uzbroenyh-sil-respubliki-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezident-respubliki-belarus-alyaksandr-lukashenka-0