Эпатажны расійскі палітык Уладзімір Жарыноўскі заяўляе, што літара «ы» ганьбіць рускую мову.
«Трэба прыбраць гэтую літару агідную — гэта азіятчына. Гэта ад манголаў да нас прыйшло. Ні ў адной еўрапейскай мове літары «ы» няма, — цытуюць палітыка інфармагенцтвы. Уладзімір Жырыноўскі лічыць, што гартанны гук «ы» псуе прыгажосць рускай мовы: маўляў, гэта звяры так «кажуць», і літары «і» цалкам хапіла б. Да таго ж, адзначыў дэпутат Дзярждумы РФ, гэтая літара цяжка ўспрымаецца маленькімі дзецьмі. Яго ўласны сын гук «ы» не вымаўляў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/u-svece
[4] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zharynouski
[6] https://zviazda.by/be/tags/ruskaya-mova