Падчас спецыяльнай мытнай праверкі на ўчастку трасы Бранск—Гомель быў спынены грузавы аўтамабіль «DAF» з паўпрычэпам, якім кіраваў грамадзянін Казахстана.
Высветлілася, што транспартны сродак перавозіць дыні з Казахстана ў Расію, але пры гэтым адсутнічалі таварасуправаджальныя дакументы. У сувязі з гэтым 20 972 кг дынь на суму 734 млн рублёў канфіскаваны, а на машыну накладзены арышт, паведамілі ў прэс-службе Гомельскай мытні. Яе кіраўнік Вячаслаў Даймінскі таксама расказаў, што ў пункце мытнага афармлення «Новая Гута» грамадзянін Малдовы свой мікрааўтобус «Мерседэс» задэклараваў, а вось пра 5 скрынак каньяку «KVІNT» чамусьці «забыў». Іх мытнікі знайшлі ў салоне аўтамабіля. Падчас апытання і пісьмовых тлумачэнняў грамадзянін прызнаў факт незаконнага перамяшчэння тавару. 129 бутэлек каньяку ў асартыменце арыенціровачным коштам звыш Br15 млн канфіскаваны.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[3] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/bransk
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomel-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan-0