Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаны новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.
Паводле інфармацыі прэс-службы канцэрна, рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 4,3%. Перагляд коштаў зроблены ў мэтах кампенсацыі змены курсу беларускага рубля ў дачыненні да замежных валют.
Такім чынам, цяпер паліва маркі АІ-92 каштуе ўжо 9700 рублёў за літр (было 9300 рублёў), а АІ-95 — 10 400 рублёў за літр (было 10 000 рублёў).
Дызельнае паліва (К4) прапануецца сёння за 10 500 рублёў за літр, а дызель «Еўра 5» — за 10 700 рублёў.
Сяргей КУРКАЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[3] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim
[5] https://zviazda.by/be/tags/autamabili
[6] https://zviazda.by/be/tags/topliva
[7] https://zviazda.by/be/tags/cana