Учора са Славакіі ва Украіну пачаліся камерцыйныя пастаўкі газу ў рэверсным рэжыме па рэканструяваным трубаправодзе «Ваяны—Ужгарад». Пра гэта паведаміў прадстаўнік аператара газатранспартнай сістэмы Славакіі — кампаніі Еustrеаm Ваграм Чугуран.
Паводле яго слоў, афіцыйны старт камерцыйных паставак газу ва Украіну ў рэверсным рэжыме быў дадзены 2 верасня. Таксама паведамляецца, што запланаваны аб'ём паставак газу — 27 млн кубаметраў газу ў суткі, або каля 10 млрд у год. Кошт газу па рэверсіўных пастаўках са Славакіі — $360 за 1 тыс. кубаметраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/slavakiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/gaz