Па выніках жніўня золатавалютныя рэзервы нашай краіны, згодна з метадалогіяй МВФ, павялічыліся на 80 млн долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 верасня склалі 6 291,5 млн долараў у эквіваленце.
У нацыянальным вызначэнні рэзервы павялічыліся на 89,3 млн долараў і на 1 верасня склалі 7 269,1 млн. «Павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыяла станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты і размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў на ўнутраным рынку краіны, — паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка. — Пры гэтым у жніўні ўрадам і Нацыянальным банкам былі выкананы ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце».
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-kulecki
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/tags/mvf