Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці нашумелага нападу на абменнік у мінскім гандлёвым цэнтры «Шчасце». Падазраваным з'яўляецца мужчына 1991 года нараджэння, жыхар Мастоўскага раёна.
Зараз ён знаходзіцца ў адной са сталічных бальніц. Каля яго палаты выстаўлены пост аховы. Тым часам следчыя працягваюць даследаваць усе абставіны інцыдэнту: дапытваюць сведкаў, вывучаюць запісы з камер відэаназірання. У падазраванага адабраны прадмет, падобны на пісталет сістэмы Макарава, па якім таксама прызначылі экспертызу агнястрэльнай зброі.
Нагадаем, што ў сераду мужчына пракраўся ў абменны пункт і некалькі гадзін пагражаў забойствам дзяўчыне-касіру, каб праваахоўныя органы дазволілі яму бесперашкодна выйсці са скрадзенымі грашыма. Аднак у выніку спецаперацыі «Алмаза» нападніка здолелі абясшкодзіць. Жыццю дзяўчыны нічога не пагражае.
Тарас ШЧЫРЫ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taras-shchyry
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/abmennik
[5] https://zviazda.by/be/tags/napadnik