У нядзелю памёр прафесар Гродзенскага ўніверсітэта, аўтар "Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў" Іван Лепешаў.
Ён нарадзіўся 23 кастрычніка 1924 года ў Дубровенскім раёне. Падчас Вялікай Айчыннай быў паранены. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Пасля вайны Іван Лепешаў скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут, пасля чаго працаваў настаўнікам беларускай мовы ў Свіслацкай сярэдняй школе.
Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».
Прафесарам Гродзенскага ўніверсітэта Іван Лепешаў стаў толькі ў 62 гады.
У апошнім двухтомным выданні слоўніка Івана Лепешава, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», апісана больш як 7000 беларускіх фразеалагізмаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivan-lepeshau