26 снежні прайшоў фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2015". Пераможцам стаў дуэт Uzari & Maimuna з песняй Time, які атрымаў права прадстаўляць нашу краіну ў маі ў Аўстрыі.
Усяго ў фінале нацыянальнага адбору прымалі ўдзел 15 выканаўцаў: Napoli, Lis, Дарыя, Gunesh, Яна Буцкевіч і гурт Muzzart, Валерыя Садоўская, Rostany, Жанет, Аляксей Грос, група Miлki, Uzari & Maimuna, гурт "Беатрыс", Віталь Варанко, Анастасія Малашкевіч і Tasha ODI.