З выхадам пастановы Савета Міністраў «Аб рэспубліканскіх заказніках», прынятай 4 лютага, афіцыйна зацверджаны 9 новых асабліва ахоўваемых тэрыторый рэспубліканскага значэння: «Гайна-Бродня», «Белая Русь», «Вароніцкі востраў», «Дражбітка-Свіна», «Янка», «Барысаўскі», «Стары Жадэн», «Свіслацка-Бярэзінскі», «Пойма ракі Сож». Яшчэ 5 заказнікаў — «Выганашчанскае», «Асвейскі», «Сціклева», «Траскоўшчына», «Швакшты» — перафарміраваны.
Прынятае рашэнне пракаментавала кіраўнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля МІНЧАНКА:
— Многія аб'яўленыя заказнікі маюць міжнародны статус аховы, хаця дагэтуль не мелі нацыянальнага. Наконт гэтага нам давялося доўга дамаўляцца з мясцовымі органамі ўлады, галіновымі міністэрствамі, таму прынятае рашэнне можна назваць вынікам вялікіх кампрамісаў. Пад ахову трапілі рэдкія балотныя і лясныя біятопы, месцы пражывання тых водна-балотных відаў птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Кацярына РАДЗЮК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-radzyuk-1