Пісьменнік, літаратуразнаўца і літаратурны крытык Сара Даніус абрана пастаянным сакратаром Шведскай акадэміі, члены якой штогод прысуджаюць Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Упершыню гэты пост заняла жанчына. Адначасова як старшыня журы міжнароднай прэміі Даніус у гэтым годзе абвесціць імя лаўрэата. Яна валодае крэслам № 7 у сходзе — гэтае месца раней належала пісьменніцы Сельме Легерлёф (яна стала першай жанчынай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры). 53-гадовы прафесар літаратуразнаўства Сара Даніус нарадзілася ў Стакгольме. Яна піша літаратурныя рэцэнзіі, спецыялізуецца на творчасці Марсэля Пруста, Густава Флабера і Джэймса Джойса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/06/3-24.jpg