Па выніках чэрвеня золатавалютныя рэзервы Беларусі, згодна з метадалогіяй МВФ, павялічыліся на 13,4 млн долараў ЗША, пра што паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
Паводле папярэдніх звестак, на 1 ліпеня рэзервы склалі 4,6207 млрд долараў ЗША ў эквіваленце. Пры гэтым у нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў паменшыўся на 156,3 млн долараў і на 1 ліпеня склаў 5,0656 млн долараў ЗША ў эквіваленце.
«Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты, — сцвярджаюць ў Нацбанку. — Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказалі пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, а таксама памяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў».
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ
kuletskі@zvіazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-kulecki
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[4] https://zviazda.by/be/finansy