Яшчэ адным месцам адпачынку стане больш на Міншчыне. У вёсцы Перавоз Бярэзінскага раёна 1 жніўня адкрыецца аграсядзібны комплекс «Бярлога-хол».
Падчас урачыстасцяў прадэманструе сваё майстэрства адзін з самых дужых людзей планеты — Кірыл Шымко (асілак зрушыў з месца кран вагой 118 тон, устанавіўшы сусветны рэкорд). Будуць таксама арганізаваны выступленні народнага сямейна-абрадавага калектыву «Радзіна», кавер-бэнда «Грэнландыя», спартыўныя мерапрыемствы, міні-футбол, валейбол.
Гаспадар сядзібы пачастуе ўдзельнікаў і гасцей свята фірменнай рыбнай юшкай, прыгатаванай па сакрэтным рэцэпце.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
lazovskaya@zviazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/adpachynak