Cпатрэбіцца: пража (80 м / 100 г) белага, чырвонага, шэрага і чорнага колераў — для дзіцячых і жаночых тапак па 2 маткі, для мужчынскіх — 3 маткі пражы асноўнага колеру, па 1 матку пражы для пампонаў; пруткі для вязання № 9; 1 камплект панчошных пруткоў № 9; 1 кручок для вязання № 9; па 1 шаблону для вырабу пампонаў дыяметрам 5 см і 8 см.
Памеры: 29 (дзіцячыя), 37 (жаночыя), 42 (мужчынскія).
Узоры. Правая гладзь: у кругавых радках вязаць толькі правыя петлі. Хустачная вязка: у правых і левых радах вязаць правыя петлі.
Шчыльнасць вязання: правая гладзь — 12 п. х 18 р. = 10 х 10 см; хустачная вязка — 12 п. х 20 р. = 10 х 10 см.
Тапкі пачынаюць вязаць з пяткі простымі радамі, затым працягваць кругавымі.
Мужчынскія тапкі: набраць 30 п. і вязаць 26 р. = 13 см хустачкай вязкай. У апошнім радзе з абодвух бакоў набраць па 1 п. = 32 п. Затым усе петлі раўнамерна размеркаваць на 4 панчошныя пруткі = 8 п. на кожную спіцу, замкнуць у кола і вязаць правай гладдзю. Праз 18 кругавых р. = 10 см пачаць вывязваць носік. Для гэтага апошнія 3 п. на 1-м і 3-м прутках вязаць наступным чынам: 2 п. правязаць разам правай., 1 п. правай. Першыя 3 п. на 2-м і 4-м прутках вязаць наступным чынам: 1 п. правая, 2 п. правязаць разам правай (= 1 п. зняць як правую, 1 п. правязаць правай, затым праз яе працягнуць знятую п.). Паўтараць у кожным кругавым радзе, пакуль не застанецца 8 п. Пакінутыя петлі сцягнуць рабочай ніткай, нітку замацаваць.
Жаночыя тапкі: набраць 26 п. і вязаць 20 р. = 10 см хустачнай вязкай. У апошнім р. з абодвух бакоў набраць па 1 п. = 28 п. Затым усе петлі раўнамерна размеркаваць на 4 панчошныя пруткі = 7 п. на кожную спіцу, замкнуць у кола і вязаць правай гладдзю. Праз 16 кругавых р. = 9 см пачаць вывязваць носік, як апісана для мужчынскіх тапак.
Дзіцячыя тапкі: набраць 20 п. і вязаць 18 р. = 9 см хустачнай вязкай. Затым усе петлі раўнамерна размеркаваць на 4 панчошныя пруткі = 5 п. на кожны пруток, замкнуць у кола і вязаць правай гладдзю. Праз 10 кругавых р. = 6 см пачаць вывязваць носік, як апісана для мужчынскіх тапак.
ЗБОРКА: на пятках выканаць швы. Верхнія краі абвязаць кручком (вывязаць па 1 радзе слупкоў без накіду злева направа). Зрабіць па 2 пампоны і прышыць іх на тапкі.
Загаловак у газеце: Цёплыя вязаныя тапачкі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/svaimi-rukami
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyazac
[4] https://zviazda.by/be/tags/tapachki