Напрыканцы мінулага года гэтую цэнтральнаазіяцкую краіну скаланула некалькі моцных землетрасенняў. Таму Савет Міністраў Беларусі прыняў рашэнне аказаць Кыргызстану гуманітарную дапамогу. Перадача каштоўнага грузу ўскладзена на МЗС і МНС.
— Туды адправяцца коўдры і палаткі, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Кошт грузу ацэньваецца больш чым у 1 мільярд 800 мільёнаў рублёў. У бліжэйшыя некалькі дзён гуманітарную дапамогу даставяць чыгункай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/zemletrasenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/gumanitarnaya-dapamoga