Летась арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў краіне было пабудавана 55,5 тысячы новых кватэр, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Усяго за мінулы год уведзена ў эксплуатацыю 5 млн 58,4 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 126,5% да прадугледжанага задання на год.
Спецыялісты Белстата ўдакладняюць, што для грамадзян, якія стаяць на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 2 млн 4,1 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, або 39,6% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі 1 млн 612,8 тысячы «квадратаў», а ў шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 1 млн 163 тысячы квадратных метраў. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 513,9 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 29,9% ад агульнага ўводу па краіне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/novyya-kvatery
[5] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet
[7] https://zviazda.by/be/tags/belstat