Лясгасы краіны летась нарыхтавалі ў два разы больш ляснога насення, чым планавалі: амаль 140 тон, што складае 211 працэнтаў ад гадавога задання.
У тым ліку нарыхтавана 101,7 тоны жалудоў дуба (207 працэнтаў), з іх 8,4 тоны — селекцыйных, 30 тон насення хваёвых парод (амаль 222 працэнты), з іх 2,9 тоны — селекцыйных, і 8,2 тоны насення іншых парод. Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, усяго на працяглым захоўванні ў халадзільных камерах знаходзіцца звыш 36 тон насення хваёвых парод, што забяспечвае на выпадак неўраджайных гадоў пяцігадовую патрэбу лясгасаў у пасяўным матэрыяле.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyasgasy-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/nasenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/naryhtavac
[6] https://zviazda.by/be/tags/zhaludy
[7] https://zviazda.by/be/tags/pracenty