Зацверджана Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 студзеня 2016 года №73.
Мэта праграмы - развіццё сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва шляхам павышэння эфектыўнасці палітыкі занятасці і паляпшэння ўмоў аховы працы, стварэння безбар'ернага асяроддзя і забеспячэння сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і пажылых людзей.
Спецыялісты лічаць, што рэалізацыя праграмы дасць магчымасць захаваць узровень рэгіструемага беспрацоўя ў межах 1,5-2% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, стабілізаваць паказчык цяжкасці першаснай інваліднасці асоб працаздольнага ўзросту, павялічыць колькасць даступных аб'ектаў сацыяльнай сферы для асоб з інваліднасцю, а таксама забяспечыць іх тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі і сацыяльнымі паслугамі і інш.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-abarona