Упершыню кніга рускага пісьменніка трапіла ў лік бэстсэлераў у Вялікабрытаніі. Паводле дадзеных даследчай кампаніі Nielsen BookScan, толькі за мінулы тыдзень у крамах Вялікабрытаніі набыта 3581 копія выдадзенага "Бі-бі-сі" рамана Льва Талстога "Война мир", паведаміў expert.ru са спасылкай на The Guardian.
Поспех кнігі звязваюць з экранізацыяй гэтага твора тэлебачаннем ВВС, якая выклікала вялікую цікавасць у гледачоў. Пасля выхаду летась у снежні на брытанскім цэнтральным тэлебачанні фільма "Война и мир" у краіне ўжо прададзена 13 тысяч асобнікаў гэтага выдання. Стабільным попытам у брытанцаў карыстаецца эпапея Талстога, выдадзеная і іншымі пяццю выдавецтвамі. Прыкладам, на мінулым тыдні былі набыты 2438 такіх копій.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman
[3] https://zviazda.by/be/tags/voyna-i-mir
[4] https://zviazda.by/be/tags/brytanski-bestseler