У Магілёве адкрыўся першы на тэрыторыі вобласці транспартна-лагістычны цэнтр «Магілёў-Белмытнясэрвіс».
Прыгожы будынак на вуліцы Крупскай абяцае стаць цэнтрам для развіцця бізнесу. Тут ёсць усё для таго, каб атрымаць цэлы комплекс паслуг па мытным афармленні і транспартна-лагістычным суправаджэнні паставак. Яго памяшканні аснашчаны сучасным абсталяваннем і высокатэхналагічнай сістэмай кіравання працэсамі. Да паслуг кліентаў халадзільныя камеры для захоўвання грузаў, пагрузачна-разгрузачная тэхніка, упаковачнае абсталяванне. Цэнтр зручна размясціўся не толькі на шляху асноўных транспартных патокаў, але і мае свае чыгуначныя пад'язныя шляхі.
— Сёння лагістычнаму сектару адводзіцца асаблівае месца ў развіцці эканомікі Беларусі, — адзначыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый СЯНЬКО. — І гэта заканамерна, улічваючы геаграфічнае становішча рэспублікі, якая з'яўляецца мостам у гандлёвых адносінах паміж найбуйнейшымі міжнароднымі рынкамі. Магілёўскі лагістычны цэнтр адпавядае ўсім патрабаванням. Тут усё аптымальна выверана і эфектыўна задзейнічана.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou-belmytnyaservis
[4] https://zviazda.by/be/tags/transpartna-lagistychny-centr
[5] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-syanko