Папярэднія даследаванні паказалі, што лішак солі павялічвае рызыку гіпертаніі і іншых праблем са здароўем.
Паводле звестак новага даследавання, дыета з высокім утрыманнем солі наносіць шкоду печані. Прычым печань пакутуе не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей ва ўлонні маці, піша Sсіеnсе Wоrld Rероrt. Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША рэкамендуе спажываць не больш за 2300 міліграмаў натрыю ў дзень (прыкладна адну чайную лыжку). Іоны натрыю ўдзельнічаюць у цыркуляцыі вады ў арганізме і дапамагаюць праводзіць нервовыя імпульсы. Аднак многія людзі ўжываюць значна больш солі. Спецыялісты правялі даследаванне на мышах. Высветлілася, што лішак солі прыводзіў да шэрагу змяненняў у печані жывёл. Гэта павышала рызыку фіброзу. У той жа час вітамін С дапамагаў часткова аднавіць пашкоджаныя клеткі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sol
[4] https://zviazda.by/be/tags/nebyaspeka
[5] https://zviazda.by/be/tags/pechan
[6] https://zviazda.by/be/tags/dasledavanni
[7] https://zviazda.by/be/tags/ryzyka-gipertanii