Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў паралімпійцаў з 20-годдзем стварэння Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
«Ідэалы і каштоўнасці паралімпійскага спорту аб'ядноўваюць людзей мужных, мэтанакіраваных, якія паверылі ў сябе і змаглі пераадолець сваю хваробу. Асабістым прыкладам яны паказваюць, наколькі бязмежныя рэзервы чалавека і як упартасць і сіла волі робяць цуды», — гаворыцца ў віншаванні.
Віншаванне кіраўніка дзяржавы перадаў юбілярам першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў. Ён уручыў кіраўніку Паралімпійскага камітэта Ганаровы знак НАК.
Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава ўручыла Паралімпійскаму камітэту Ганаровую грамату Савета Міністраў. Яна адзначыла, што не толькі ўзнагароды з'яўляюцца меркай поспеху спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. Сам удзел у Паралімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы — гэта ўжо вялікая перамога людзей, якія пераадолелі жыццёвыя нягоды і абставіны, яны вартыя ўсялякіх пахвал, з іх можна і трэба браць прыклад.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/paralimpiycy
[3] https://zviazda.by/be/tags/paralimpiyski-kamitet-respubliki-belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne