Знакаміты беларускі паэт Ніл Гілевіч памёр сёння, не дажыўшы да 85-годдзя, паведамілі сваякі літаратара.
Ніл Гілевіч быў вядомы як паэт, літаратуразнаўца, перакладчык. У 1991 годзе яму было прысвоена званне народнага паэта БССР, а ў 1980 годзе - заслужанага дзеяча навукі БССР.
Таксама ён уваходзіў у Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Паэт нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, некалькі гадоў працаваў літаратурным кансультантам газеты "Звязда", быў першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны і г.д.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/culture/view/umer-belorusskij-poet-nil-gilevich-187473-2016/