Ужо стала добрай традыцыяй распачынаць веласезон грандыёзным святам.
Вось і сёлета, у апошні дзень красавіка каля стэлы “Мінск-горад-герой” сабралася процьма велааматараў. Сярод іх чэмпіён свету па веласіпедным спорце ў індывідуальнай гонцы з раздзельным статам Васіль Кірыенка, 8-разовая чэмпіёнка свету па веласпорце на трэку Наталля Цылінская.
Непасрэдны ўдзел у двухколавым велапарадзе «Viva, ровар!», які прайшоў у фармаце карнавалу, прыняла і карэспандэнт “Звязды”.
Фота Надзеі БУЖАН.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-dryndrozhyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/velakarnaval
[5] https://zviazda.by/be/tags/rovar
[6] https://zviazda.by/be/tags/velasiped