Былы амерыканскі баксёр Махамед Алі памёр у пятніцу, 3 чэрвеня, ва ўзросце 74 гадоў.
Ён памёр у адной з бальніц горада Фінікс (штат Арызона), дзе правёў апошнія тры дні. Пахаванне адбудзецца ў Луісвіле (штат Кентукі) - родным горадзе спартсмена.
3 чэрвеня стала вядома, што Алі знаходзіцца пры смерці. Лекары не рабілі прагнозаў адносна выздараўлення спартсмена. Паводле інфармацыі СМІ, баксёра падключылі да апарата штучнага жыццезабеспячэння. Як паведамляў Reuters [1], апошнія гадзіны жыцця побач са спартсменам знаходзілася яго сям'я.
1 чэрвеня баксёр трапіў у лякарню з-за праблем з лёгкімі. Яго стан ускладняўся хваробай Паркінсона, якой ён пакутаваў з 1984 года. Алі быў пераведзены ў палату інтэнсіўнай тэрапіі. У апошні раз Махамед Алі з'яўляўся на публіцы ў красавіку, калі ён наведаў дабрачынны вечар у штаце Арызона.
lenta.ru [2]
Спасылкі
[1] http://www.reuters.com/
[2] http://lenta.ru/