Беларусь наведала дэлегацыя ландтага (земскага парламента) федэральнай зямлі Саксонія. Учора яе члены сустрэліся са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам.
— Трэба разглядаць гэты візіт у кантэксце ўзаемадзеяння Беларусі і Германіі, — лічыць Міхаіл Мясніковіч. — Нямецкі бок для нас — важны замежны партнёр, з якім выбудаваны трывалыя адносіны. Можна сказаць, што апошнім часам значна палепшыліся кантакты і з федэральнымі землямі. Але супрацоўнічаць трэба не толькі на ўзроўні бізнесу, але і на парламенцкім.
Па словах Міхаіла Мясніковіча, цяпер крыху прытармазілася дынаміка інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй. Аднак можна разлічваць на аднаўленне аб'ёмаў. Тым больш што цяпер заходнія кампаніі выводзяць некаторыя актывы з краін Паўднёва-Усходняй Азіі ў эканоміку еўрапейскіх краін. І ў гэтым кантэксце можна было б разгледзець і верагоднасць выкарыстання беларускіх магчымасцяў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:schklennіk@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/saksoniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/partnyor
[7] https://zviazda.by/be/tags/dougaterminovae-supracounictva