Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» запрасіла ўсіх ахвотных да ўдзелу ў конкурсе «Гаспадыня сядзібы — гаспадыня краіны».
Гэтаму ўнікальнаму праекту сёлета спаўняецца 10 гадоў. У ім удзельнічаюць жыхаркі і сельскіх населеных пунктаў, і гарадоў, якія клапоцяцца аб добраўпарадкаванні сваіх сядзіб, двароў, вуліц. Адпаведныя і конкурсныя намінацыі: «Найлепшая гаспадыня двара», «Найлепшая гаспадыня аграсядзібы», «Найлепшыя двары» (шматпавярховікі ў гарадах і пасёлках), «Найлепшая вуліца на вёсцы», «Найлепшая кветкавая кампазіцыя «Герб майго горада/раёна». Акрамя таго, гаспадыні паспаборнічаюць у намінацыі «Найлепшы кулінарны шэдэўр «Каравай-2016». Конкурс праводзіцца ў два туры: спачатку ў раёнах, а затым на абласным узроўні з удзелам пераможцаў раённых этапаў.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:prakopchіk@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-zhanchyn
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/gaspadynya
[7] https://zviazda.by/be/tags/syadziba
[8] https://zviazda.by/be/tags/vyoska
[9] https://zviazda.by/be/tags/vulica