У другой палове дня падазраваны зайшоў на тэрыторыю аўтазаправачнай станцыі, размешчанай па вуліцы Ваўпшасава ў Мінску. Падышоўшы да адной з калонак, ён дастаў паліўна-раздатачны «пісталет» і, націснуўшы на ручку, зліў рэшткі паліва на асфальт, пасля чаго падпаліў яго. Тое ж, як бачна на апублікаваным відэа, паспрабаваў зрабіць з іншым «пісталетам». Далейшыя дзеянні мужчыны былі спыненыя супрацоўнікамі АЗС, якія своечасова падышлі. Падазраванаму 64 гады. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/autazapravachnaya-stancyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/azs
[5] https://zviazda.by/be/tags/padpal-azs