Першакурснікі факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС далі ганаровую клятву служыць дзяржаве і народу сваёй краіны.
Урачыстая цырымонія прысягі адбылася на знакавым для кожнага беларуса месцы мужнасці і воінскай доблесці — Буйніцкім полі. Прысвяціць сваё жыццё адной з самых гуманных прафесій на зямлі вырашылі 130 юнакоў і дзяўчат.
— Мы абавязаны памятаць пра подзвігі папярэдніх пакаленняў, захаваць мір і спакой у нашай краіне. Ганарыцеся высокім званнем супрацоўніка органаў унутраных спраў, будзьце прыкладам у вучобе і дысцыпліне на шляху да афіцэрскіх пагонаў. З гонарам нясіце званне абаронцы Радзімы, — звярнуўся да іх начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:zigulya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-instytut-mus
[5] https://zviazda.by/be/tags/prysyaga
[6] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-palishchuk-0