У Варшаве праходзіць сустрэча спікераў парламентаў дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Нашу краіну прадстаўляе намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар ГУМІНСКІ.
Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў будзе прымаць удзел у мерапрыемстве з 30 жніўня да 1 верасня.
«Мерапрыемства будзе накіравана на абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва паміж краінамі рэгіёна, — інфармуе прэс-служба. — Віктар Гумінскі выступіць падчас дыскусій, а таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы з замежнымі парламентарыямі. Чакаецца, што ў сустрэчы прымуць удзел кіраўнікі парламентаў шэрагу дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы».
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/sustrecha-spikerau-parlamentau-dzyarzhau-centralna-ushodnyay-europy
[5] https://zviazda.by/be/tags/viktar-guminski