У Паўночным Ледавітым акіяне завяршылася кітайская экспедыцыя.
7-я навукова-даследчая арктычная экспедыцыя цалкам завяршыла выкананне навукова-даследчых задач у акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяна, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2]. Даследчае судна "Сюэлун" (у перакладзе з кітайскай — "снежны дракон") пакінула Паўночны Палярны круг.
"Сэюлун" за час выканання задач у Паўночным Ледавітым акіяне дасягнула акваторыі з каардынатамі 82,52 градуса паўночнай шыраты і 159 градусаў заходняй даўгаты. Гэта самая паўночная кропка, якой дасягала гэтая экспедыцыя.
"Экспедыцыя за 41 дзень працы ў Паўночным Ледавітым акіяне ў агульнай складанасці выканала задачы на 53 станцыях комплексных даследаванняў, перавыканаўшы аб'ём зацверджаных задач", — сказаў кіраўнік навукова-даследчых работ экспедыцыі Лі Юаньшэн.
З Паўночнага полюса ледакол накіраваўся ў Берынгаў праліў для правядзення далейшых работ.Чакаецца, што 12 верасня будуць завершаны ўсе пастаўленыя задачы, судна возьме курс дадому і 26 верасня прыбудзе ў порт Шанхай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitayskaya-ekspedycyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/paunochny-ledavity-akiyan