У краіне завяршылася ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Паводле аператыўных даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 5 верасня, прыбрана з палёў 6,9 млн тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 33,4 ц/га.
Больш за ўсё збожжа ўбрана на Міншчыне — 1,7 мільёна тон. Найбольшая ўраджайнасць была ў Гродзенскай вобласці. Аднак на гэтым уборачная кампанія яшчэ далёкая ад завяршэння. Аграрыі Віцебскай вобласці пачалі ўборку кукурузы. Кукурузу на зялёны корм убіраюць прадстаўнікі 8 раёнаў вобласці. Тэхніка прайшла каля 1 тысячы з 72 тысяч га пасяўных плошчаў. Ураджайнасць складае 330 ц/га, што вышэй за леташні паказчык практычна ў два разы. Таксама клубні бульбы ўжо выкапаны на 18% плошчаў, пры гэтым з аднаго гектара ў сярэднім па вобласці збіраюць па 387,6 цэнтнера. Прыбаўка да ўзроўню мінулага года складае каля 20 цэнтнераў. Акрамя таго, усе раёны вобласці пачалі сеяць азімыя збожжавыя. Гэтыя работы выкананы на 9% плошчаў. Аграрыям вобласці гэтай восенню трэба будзе засеяць больш за 231 тысячу га.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] mailto:kryzhevіch@zvіazda.by