«Клімат для нашай працы як міжнародных назіральнікаў быў добры», — заявіў Кент ХАРСТЭД, спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ падчас выніковай прэс-канферэнцыі. «У дзень выбараў мы ацэньваем галасаванне ў асноўным пазітыўна», — дадаў ён.
Па яго словах, у шэрагу пытанняў, датычных выбарчага працэсу, назіраецца паляпшэнне. Спецыяльны каардынатар адзначыў, што беларускія ўлады былі даступныя для кантакту і «ў гэтым плане мы не сустрэлі ніякіх абмежаванняў». Акрамя таго, з 630 кандыдатаў, якія пачыналі браць удзел у выбарах, амаль 500 працягнулі барацьбу, і вялікая колькасць з іх прадстаўляла апазіцыю. Ні ў адной акрузе не адбылося бескампрамісных выбараў. «Вельмі добра, што была канкурэнцыя. Людзі адчулі, што кандыдаты хочуць удзельнічаць у выбарах», — дадаў Кент Харстэд.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/parlamenckiya-vybary-1