Дзевяцікласніца са Старобіна Дар'я Залеская стала прызёркай ХІІІ Міжнароднага юніёрскага ляснога конкурсу, які праходзіў у Пецяргофе пад Санкт-Пецярбургам. Свае навуковыя працы перад аўтарытэтным міжнародным журы абаранялі 45 юных даследчыкаў з 25 краін.
Дар'я з дакладам «Прафілактыка лясных пажараў з дапамогай экалагічна чыстага інгібітару гарэння» падзяліла другое месца з удзельніцай з Кітая Фан Панвэнь, якая прадставіла даследаванне «Патагеннасць і тэхналогія выяўлення развіцця паразітычнай нематоды сасны». Акрамя дыплома і каштоўнага падарунка, беларускай школьніцы ўручылі спецыяльны прыз: сертыфікат на льготнае паступленне ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт імя С. М. Кірава і павышаную стыпендыю падчас навучання.
Міжнародны юніёрскі лясны конкурс праводзіцца Раслесгасам з 2004 года для абмену лесаводча-экалагічнымі ведамі і практычным вопытам, а таксама прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да праблем захавання лясоў. Пачынаючы з 2015 года, ён атрымаў афіцыйную падтрымку ўрада Расійскай Федэрацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[7] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[8] https://zviazda.by/be/tags/hiii-mizhnarodny-yuniyorski-lyasny-konkurs
[9] https://zviazda.by/be/tags/darya-zaleskaya
[10] https://zviazda.by/be/tags/pryzyor