Па выніках жніўня ў КНР былі выдадзены крэдыты на суму 948,7 млрд. юаняў (145,95 млрд долараў). Такія дадзеныя апублікаваў кітайскі Цэнтрабанк, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [2]
Народны банк Кітая піша на сваім сайце, што да канца жніўня рэшткі па крэдытах у юанях выраслі на 13 працэнтаў — да 102,9 трлн. юаняў, што на 2,4 працэнтных пункта ніжэй, чым у жніўні 2015 года.
Грашовы агрэгат М2 ("шырокая" грашовая база) да канца лета вырас на 11,4 працэнта ў гадавым выражэнні — да 151,1 трлн. юаняў, тады як грашовы агрэгат М1 ("вузкая" грашовая база) павялічылася на 25,3 працэнта — да 45, 45 трлн. юаняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/groshy